Знайшлі невядомы асобнік Псалтыра Францыска Скарыны 1522 года

Культура
Пераплёт віленскага выдання «Псалтыра» Францыска Скарыны 1522 года. Фота: Вольга Шутава

Беларуская даследчыца Вольга Шутава знайшла невядомы асобнік Псалтыра Францыска Скарыны 1522 года. Да гэтага ў Заходняй Еўропе былі вядомыя толькі чатыры такія кнігі — у Кембрыджы, Лондане, Капенгагене і Любляне. Цяпер — і ў Веймары.

Даследчыца мяркуе, што Псалтыр з’яўляецца часткай «Малой падарожнай
кніжкі» (Вільня). Асобнік, які знаходзіцца ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў
Веймары (Herzogin Anna Amalia Bibliothek, Германія), да гэтага часу не быў вядомы даследчыкам.

Як адзначае Вольга Шутава ў артыкуле «Новы асобнік Псалтыры 1522 Францыска Скарыны», які выйшаў у часопісе «Slavistica Vilnensis»: «Асобнік ў добрай захаванасці, хоць трэба сказаць, што пасля пажару ў Бібліятэцы ў 2004 годзе асобнік пацярпеў ад вады: сляды вады асабліва добра заўважныя на апошнім сшытку. У 2009 годзе была праведзеная рэстаўрацыя».

Веймарскі «Псалтыр» надрукаваны ў фармаце «ў васьмёрку» (актава). Кніга мае 140 аркушаў.

«Выяўленне пятага асобніка Псалтыра Францыска Скарыны (1522) на тэрыторыі Заходняй Еўропы ў Веймарскай бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ўяўляецца падзеяй, якая павінна прыцягнуць увагу скарыназнаўцаў і гісторыкаў кніжнай справы. Вывучэнне бытавання гэтага экзэмпляра як часткі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны на землях Цюрынгіі яшчэ наперадзе. Застаюцца нявысветленымі пытанні аб тым, якім чынам асобнік трапіў у бібліятэку. Аўтар падтрымлівае цесную сувязь з кіраўніцтвам бібліятэкі, якое праводзіць далейшыя даследаванні з мэтай высветліць першапачатковае месцазнаходжанне асобніка, які ў цяперашні час знаходзіцца ў аддзеле спецыяльных кол-лекцый, у сходзе Біблій, група Cl I), а таксама ўсталяваць наяўнасць іншых выданняў Скарыны, абставіны рэстаўрацыі і выяўленай аўтарам дадзенага паведамлення ўладальніцкай запісу, як мяркуецца
1678 года», — піша аўтарка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости