Фота: сацсеткі Купалаўцаў.
Гісторыя, якая пісалася ў турэмных камерах, сустрэлася са сваім аўтарам на тэатральных падмостках. Учора, 19 снежня, вызвалены палітвязень Максім Знак наведаў паказ спектакля «Зэкамерон», пастаўлены паводле ягонай кнігі «Вольнымі Купалаўцамі». Сустрэча адбылася ў варшаўскім Teatr Dramatyczny (Scena Przodownik).
Кніга «Зэкамерон» — гэта сто навэл пра турэмны побыт, напісаных Максімам Знакам у зняволенні як сродак захавання годнасці і розуму. Пакуль аўтар быў у ізаляцыі, гэтыя тэксты сталі асновай для пастаноўкі «Вольных Купалаўцаў». Учора Максім упершыню змог убачыць сваіх герояў з залі як вольны чалавек.
Пасля завяршэння спектакля пісьменнік і юрыст выйшаў на сцэну да акцёраў. Гледачы сустрэлі аўтара авацыяй стоячы. Максім прыняў пастаноўку па сваёй кнізе і прызнаўся, што вельмі ўсцешаны тым, што беларусы ў замежжы размаўляюць па-беларуску. Гэта тое, што ён заўважыў пасля пэўнай, як ён іранічна адзначыў, «адстутнасці ў публічным полі». «Калі ёсць Купалаўскі тэатр, беларуская мова, жывое сонца, так будзем жыць!», — дадаў ён.
Нагадаем, што у спектаклі паводле «Зэкамерон» Максіма Знак іграюць: Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб. Рэжысёр пастаноўкі — Войцэх Урбаньскі.
Як паведамілі «Вольныя Купалаўцы», аўтарскае бласлаўленне працягнула жыццё спектакля: у лютым пастаноўку сыграюць ва Уроцлаве і Кракаве.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram