Названы лаўрэаты і пераможцы прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні, — паведамляе Беларускі ПЭН.
Пераможцы прэміі:
- Віка Біран з кнігай «Я танцую»
- Ліса з творамі (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
- Дзяніс Івашын з «Цыклам турэмных вершаў»
Лаўрэаты прэміі:
- Бервета Ірзвіцкая з цыклам вершаў (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
- Мар’ян Зораў з вершамі, напісанымі ў зняволенні (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
Спецыяльная адзнака прэміі:
- праваабаронца ПЦ «Вясна» Алена Лапцёнак за ўкладанне кнігі «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020–2023» і за шматгадовую працу ў выдавецкай ініцыятыве «Беларуская турэмная літаратура»
Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца з 2013 года за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісаў, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.
Пераможцаў і лаўрэатаў вызначала журы – Рада Беларускага ПЭНа.
Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць.
Паводле звестак Беларускага ПЭНа, сёння ў Беларусі трымаюць у зняволенні не менш за 38 Людзей Слова.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram