Журы літаратурнага конкурсу дзіцячай кнігі «Экслібрыс» абвясціла пераможцаў
Reform.news · 6 ноября 2025, 14:14
https://reform.news/zhury-litaraturnaga-konkursu-dzicjachaj-knigi-jekslibrys-abvjascila-peramozhca/Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», якія сёлета быў прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», падвёў вынікі, піша bellit.info.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя, так і паэтычныя. Адметнасць сезону 2025 таксама была ў тым, што не было ніякіх абмежаванняў паводле ўзросту ўдзельнікаў.
З трох дзясяткаў дасланых тэкстаў былі абраныя творы дзвюх аўтарак:
Таццяны Багданавай з празаічным творам «Не на сваім месцы» і Марыі Баравік з вершаванай нізкай «Намалюю вясну».
Рукапісы пераможцаў, згодна з умовамі конкурсу, выйдуць асобнымі кніжкамі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
