Журы літаратурнага конкурсу дзіцячай кнігі «Экслібрыс» абвясціла пераможцаў

Культура

Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», якія сёлета быў прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», падвёў вынікі, піша bellit.info.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя, так і паэтычныя. Адметнасць сезону 2025 таксама была ў тым, што не было ніякіх абмежаванняў паводле ўзросту ўдзельнікаў.

З трох дзясяткаў дасланых тэкстаў былі абраныя творы дзвюх аўтарак:

Таццяны Багданавай з празаічным творам «Не на сваім месцы» і Марыі Баравік з вершаванай нізкай «Намалюю вясну».

Рукапісы пераможцаў, згодна з умовамі конкурсу, выйдуць асобнымі кніжкамі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости