Reform.news

Завяршаецца прыём заявак на Міжнародны дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы

Reform.news · 28 января 2023, 13:44

https://reform.news/zavjarshaecca-pryjom-zajavak-na-mizhnarodny-djeklamatarski-konkurs-da-dnja-rodnaj-movy/

Фонд Tutaka праводзіць конкурс сярод аматараў беларускай паэзіі, ахвочых пазмагацца за перамогу ў выкананні верша ці вершаванай часткі твора.

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба запісаць на тэлефон відэаролік дэкламацыі верша па-беларуску. І даслаць на пошту [email protected] да 31 студзеня 2023 года.

Найлепшыя выканаўцы вершаў будуць запрошаныя ў фінал (21 лютага 2023). Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а кожнага фіналіста чакае файны падарунак!

Дэталі тут.

Реклама