«Колькі праўды хаваюць гэтыя архівы – мы пакуль нават не ўяўляем. Але я перакананы: без гэтай праўды мы не зможам скончыць аўтарытарна-таталітарную эпоху ў нашай свядомасці», — Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні АПК, з нагоды Міжнароднага дня архіваў падкрэслівае: адкрыццё архіваў, у тым ліку спецслужбаў, стане адной з ключавых умоў для аднаўлення даверу і гістарычнай справядлівасці ў Беларусі.
«Беларусь застаецца адной з нешматлікіх краін Еўропы, дзе дагэтуль цалкам не адкрыты архівы савецкіх спецслужбаў. Гэтыя архівы – не проста дакументы. Гэта сведчанні рэпрэсій, знішчэння культурнай і палітычнай эліты, гэта праўда пра тое, як сістэма душыла людзей і нацыю, – звярнуўся палітык да грамадскасці.
Я асабіста чакаю ад адкрыцця архіваў не толькі фактаў, але і разумення механізмаў страху і здрады, якія фарміравалі паводзіны людзей. Мы не зможам аднавіць гістарычную годнасць, пакуль архіўная праўда застаецца пад замком. Замкі трэба зняць. Не дзеля помсты, а дзеля вызвалення. У тым ліку – унутранага.
У дэмакратычнай Беларусі павінны быць прынятыя законы, якія забяспечаць поўны доступ да архіваў былых спецслужбаў – з гарантыямі для даследчыкаў, журналістаў, цікаўных грамадзян і сем’яў рэпрэсаваных.
Колькі праўды хаваюць гэтыя архівы – мы пакуль нават не ўяўляем. Але я перакананы: без гэтай праўды мы не зможам скончыць аўтарытарна-таталітарную эпоху ў нашай свядомасці.
Калі ж так званым уладам у Беларусі няма чаго баяцца, як і няма чаго баяцца КДБ і Генпракуратуры, заклікаю іх да неадкладнага адкрыцця архіваў, як гэта было зроблена ва Украіне і краінах Балтыі».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
“Адраджайся!”
Баркоўскі заклікаў Беларусь да адраджэння.
Я асабіста чакаю ад адкрыцця архіваў не толькі фактаў, але і разумення механізмаў страху і здрады, якія фарміравалі паводзіны людзей.»»»
За жнівень 2020га цікава было б паглядзець матэрыялы. Што ж там было ўсё ж такі ў кабінеце Ярмошынай.
Вы шо такое гаворыце! Можа яшчэ запытаеце, чаму Матолька тры гады абсалютна не чысціў чацік аж зараз дазволіў даць да яго доступ вядома каму.
І зараз сіза перапоўнены людзьмі па артыкулу «Здарада дзяржаве». Але пра гэта мы маўчым!
Узяліся за рукі і… мочым Пятрухіна. Альбо як баркоўскі — Зянона як галоўнай пагрозы дэмакратыі. Выдатны ўзор палітычнай культуры замоўчвання. Заклікае ён тут. Во ў ужо новае культурнае чынавенства.