82-я прэмія «Залаты глобус» прайшла 5 студзеня ў каліфарнійскім гатэлі The Beverly Hilton. Дэмі Мур атрымала-такі свой першы «Залаты глобус» за ролю ў карціне «Субстанцыя». Стужкі «Бруталіст» Брэйдзі Корбера і «Эмілія Перэс» Жака Адыяра прызнаны найлепшым фільмамі года. А сярод серыялаў трыумфатарам стала экранізацыя кнігі Джэймса Клавела «Сёгун» — яна забрала чатыры статуэткі.
«Залаты глобус», які лічыцца своеасаблівай рэпетыцыяй «Оскара», адзначае найлепшыя дасягненні ў кіно і тэлебачанні. Сёлета па колькасці атрыманых статуэтак лідзіравалі тры намінанты — фільмы «Бруталіст», «Эмілія Перэс» і серыял «Сёгун».
Эмігранцкая драма Брэйдзі Корбера забрала ўзнагароды як «Найлепшы фільм (драма)», «Найлепшы актор у фільме (драма)» — Эдрыян Броўдзі і «Найлепшы рэжысёр».
Гісторыя пра наркагандляра, які вырашыў змяніць пол, каб схавацца ад уладаў, была адзначана як «Найлепшы фільм (мюзікл альбо камедыя)», «Найлепшы замежны фільм», а таксама Зоі Салдана перамагала ў намінацыі «Найлепшая акторка другога плану».
«Сёгун» забраў статуэткі за найлепшыя жаночыя і мужчынскія галоўныя ролі — Хірукі Санада і Ганна Саваі адпаведна, за найлепшую ролю другога плану быў адзначаны Таданобу Асана, а сам серыял перамог у намінацыі «Найлепшы тэлесерыял (драма)».
Сабралі ўсіх пераможцаў «Залатога глобуса» для агульнай карціны.
«Найлепшы актор у фільме (драма)» — Эдрыяан Броўдзі за ролю ў карціне «Бруталіст»
«Найлепшая акторка ў фільме (драма)» — Фернанда Торэс за ролю ў фільме «Я ўсё яшчэ тут»
«Найлепшы актор у фільме (камедыя альбо мюзікл)» — Себасціян Стэн («Іншы чалавек»)
«Найлепшая акторка ў фільме (камедыя альбо мюзікл)» — Дэмі Мур за ролю ў стужцы «Субстанцыя». У артысткі гэта ўжо чацвёртая намінацыя на ўзнагароду і першая прэмія.
«Найлепшы актор другого плану ў фільме» — Кірал Калкін за ролю ў фільме «Сапраўдны боль»
«Найлепшая акторка другога плану ў фільме» — Зоі Салдана за ролю ў карціне «Эмілія Перэс»
«Найлепшы замежны фільм» — «Эмілія Перэс» Жака Адыяра
«Найлепшы анімацыйны фільм» — «Плынь» латвійскага рэжысёра Гінтса Зілбалодзіса
«Найлепшае кінематаграфічнае ці пракатнае дасягненне (больш 100 мільёнаў збораў)» — стужка «Злая» Сцівена Долдры
«Найлепшы арыгінальны саўндтрэк» — Трэнт Резнар, Атыкус Рос (стужка «Прэтэндэнты»)
«Найлепшая песня» — «El Mal» («Эмілія Перэс»)
Сярод серыялаў былі вылучаны:
«Найлепшы тэлесерыял (драма)» — «Сёгун»
«Найлепшы тэлесерыял (мюзікл альбом камедыя)» — «Хітрыкі»
«Найлепшы тэлефільм, серыял альбо міні-серыял» — «Аленя»
«Найлепшы актор у драматычным серыяле» — Хірукі Санада («Сёгун»)
«Найлепшы актор у серыяле (камедыя альбо мюзікл) — Джэрэмі Ален Уайт за ролю ў шоу «Мядзведзь». Гэта ўжо трэці «Залаты глобус» у артыста.
«Найлепшая акторка ў драматычным серыяле» — Ганна Саваі («Сёгун»)
«Найлепшая акторка ў серыяле (камедыя альбо мюзікл) — Джын Смарт («Хітрыкі»)
«Найлепшы актор у міні-серыяле» — Колін Фарэл («Пінгвін»)
«Найлепшая акторка ў міні-серыяле» — Джодзі Фостэр («Сапраўдны дэтэктыў»)
«Найлепшы актор другога плану ў драматычным серыяле» — Таданобу Асана («Сёгун»)
«Найлепшая акторка другога плану ў серыяле» — Джэсіка Ганінг («Аленя»)
Нагадаем, што амерыканская прэмія «Залаты глобус» прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года. Сёлета найлепшыя працы ў кіно і тэлебачанні за 2024 год абіралі прыкладна 90 міжнародных кінажурналістаў, сярод якіх былі і беларускія кінакрытыкі, сябры FIPRESCI — Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram