Залатая «цыбуліна» на яшчэ адным беларускім храме. У вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна «адрэстаўравалі» Свята-Міхайлаўскую царкву

У вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна «адрэстаўравалі» Свята-Міхайлаўскую царкву — істотна перарабіўшы помінік архітэктуры XVII стагоддзя.

На помніку архітэктуры ранняга барока збілі галоўную вежу на фасадзе, замянілі дах і паставілі на ім залатую «цыбуліну», заўважыў тг-канал «Спадчына».

Свята-Міхайлаўская царква, 2014 год. Фота: Вікіпедыя.
Свята-Міхайлаўская царква пасля «рэстаўрацыі». Фота: тг «Спадчына».

«Але самае паскуднае, што не змаглі зрабіць нармальна дах па форме існага франтона і проста заклалі дзіркі газасілікатам», — абурылася ўзроўнем «рэстаўрацыі» каманда «Спадчыны».

Ахоўнага статусу помнік, які датуецца 1601-1604 гадамі, не меў.

Храм знаходзіцца на тэрыторыі і ў падпарадкаванні Віцебскай і Аршанскай епархіі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!