У вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна «адрэстаўравалі» Свята-Міхайлаўскую царкву — істотна перарабіўшы помінік архітэктуры XVII стагоддзя.
На помніку архітэктуры ранняга барока збілі галоўную вежу на фасадзе, замянілі дах і паставілі на ім залатую «цыбуліну», заўважыў тг-канал «Спадчына».


«Але самае паскуднае, што не змаглі зрабіць нармальна дах па форме існага франтона і проста заклалі дзіркі газасілікатам», — абурылася ўзроўнем «рэстаўрацыі» каманда «Спадчыны».

Ахоўнага статусу помнік, які датуецца 1601-1604 гадамі, не меў.
Храм знаходзіцца на тэрыторыі і ў падпарадкаванні Віцебскай і Аршанскай епархіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!
Гэтая царква – першай паловы 19 стагодзя на месцы больш старых. И знішчаная вежа было зроблена тым жа святаром гадоў 10 назад. Купал — пасляваенны.