Меркаванне. Забароненыя прыёмы ў справе Шылы

Іван Шыла рабіў для Белсата SMM (Social Media Marketing – прасоўванне прадукта праз сацыяльныя сеткі). Для тых хто не ў курсе – SMMшчык па сваім статусе прыблізна роўны сантэхніку ці электрыку на вытворчасці. Напрыклад, на тэлевізіі. Калі б не кіраўніцтва Белсата, мала хто б дазнаўся, што Іван Шыла там эсэмэміў.

Па логіцы, калі заўтра электрык, які абслугоўвае будынак, дзе месціцца Белсат, выкладзе жарт, які не спадабаецца кіраўніцтву, мы з вамі дазнаемся яго імя і станем сведкамі публічнага разбіральніцтва.

У гісторыі з Іванам Шылам уражвае нават не бяскрыўднасць паста, у якім толькі намёк на сцёб з прэзідэнта Польшчы, і нават не той факт, што ў дэмакратычнай краіне хтосьці мяркуе, што з прэзідэнтаў нельга сцябацца. А тое, што дырэктарка і намесніца дырэктаркі наладзілі разборку са сваім «электрыкам» у публічнай прасторы!

Ды што там разборкі – у якасці аргументаў былі выкарыстаныя забароненыя прыёмы, якія закранаюць не толькі «электрыка» Шылу. Дырэктарка Белсата Агнешка Рамашэўская піша пра нелаяльнасць Івана сярод іншага да «усіх гэтых людзей, якія вялізнымі намаганнямі спрабуюць памагаць тваёй краіне і тваім суайчыннікам».

Ёсць рэчы, пра якія публічна не гаворыцца. Напрыклад, што калі заўтра ў Беларусі станецца дэмакратыя, мноства польскіх грамадзян, якія працуюць на беларускай тэматыцы, застануцца без працы. І што чым далей у часе ў Беларусі будзе аўтарытарызм, тым дольш мноства польскіх грамадзян будуць зарабляць не толькі і не столькі на польскіх падаткаплатніках, колькі на грантах з ЗША і Еўропы. І што большасць грошай, якія выдаткоўваюцца для Беларусі і ідуць праз Польшчу, застаюцца ў Польшчы.

І што «спрабуюць дапамагаць» дзякуючы бацьку сп-ні Рамашэўскай, які ў свой час пралабіраваў у польскім парламенце стварэнне Белсата, забяспечыўшы дачку на многія гады прэстыжнай і высока аплачваемай працай. І што цяпер партыя бацькі пры ўладзе. І што гэтую партыю прыстойныя палякі параўноўваюць з Лукашэнкам.

Пра такія рэчы не прынята гаварыць таму, што галоўнае – гэта прадукт для Беларусі. Галоўнае, што справа рухаецца. І спадарыня Рамашэўская гэта ведае, таму дазваляе сабе тое, што дазваляе.

***

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

***

Спадабаўся матэрыял? Паспей абмеркаваць яго ў каментах пабліка RFRM на Facebook, пакуль усе нашыя там. Далучайся да самай актыўнай суполкі рэфарматараў у Беларусі і запрашай сяброў!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024
  • Новости
  • Политика

Лавров прибыл в Брест

21.11.2024