Заўтра ў Беластоку адкрываецца Першы фестываль беларускага сучаснага мастацтва «Самасей»

Культура
Кадр з відэа Дашы Сазановіч "Каўтун. Частка 2", 2025 год. (Праца выканана ў дзвюх частках сумесна з Лесяй Пчолка). Прадастаўлена Уладзімірам Грамовічам.

Ужо заўтра, 3 кастрычніка, у Беластоку возьме старт Першы фестываль беларускага сучаснага мастацтва «Самасей».

Фестываль узяў назву ад загалоўка рамана «Самасей» Сакрата Яновіча, беларускага і польскага пісьменніка з Падляшша. Але гэта не проста назва, гэта ідэя і прынцып — здольнасць «самаразвівацца» і «самасеяць», ствараць мастацтва, якое з’яўляецца і квітнее нават у самых неспрыяльных умовах.

Адкрыццё падзеі, арганізатарам якой з’яўляецца Цэнтр беларускай культуры, адбудзецца ў бібліятэцы Беластоцкай Політэхнікі.

Якія мэты ў фестывалю?

SAMASIEJ — гэта месца сустрэчы, прастора дыялогу і спроба зафіксаваць змены ў найноўшым беларускім мастацтве, — так апісвае фестываль каманда.

Відэапрацы, прадстаўленыя падчас імрэзы, пакажуць ці распавядуць пра тое, як мастакі знаходзяць мову і спрабуюць апісаць тое, што адбываецца ў свеце, асабліва на памежных тэрыторыях — на скрыжаванні культур, канфліктаў, крызісаў, дыктатур і вайны.

Першая выстава фестывалю, куратар якой — беларускі мастак Уладзімір Грамовіч, мае назву I Am Pfeilstorch / Я ёсць Працяты бусел. На ёй прадстаўлены працы 12 мастакоў, у цяперашні час з Польшчы, Германіі і Літвы, хоць большасць з іх родам з Беларусі.

Тэма выставы натхнёная сімвалам бусла, прабітага стралой, які, нягледзячы на свае раны, ляціць з Афрыкі, каб наладзіць гняздо ў Еўропе.

Заўтра ў Беластоку адкрываецца Першы фестываль беларускага сучаснага мастацтва «Самасей»
Кадр з відэа Розы Бусел «Рытуальнае спальванне», 2024 год. Прадастаўлена Уладзімірам Грамовічам.

Хто прымае ўдзел?

Сярод мастакоў, чые працы можна будзе ўбачыць на фестывалі: Бергамот, Юра Шуст, Надзя Саяпіна, Юлія Цвяткова, Роза Бусел, Леся Пчолка, Даша Сазановіч, Таня Лічэўская, Тытус Шабельскі-Ружняк, Улад Бохан, Ганна Панюціч, Марыя Немчанка-Аржаніч.

Праграма фэсту абяцае розныя актыўнасці: відэавыставы, экскурсіі па-беларуску, па-польску і па-англійску, канцэрты, у прыватнасці, мастакоў-эксперыментатараў — Olgi Anny Markowskiej i Mufera, сустрэчы, паказы фільмаў, майстар-класы.

Заўтра ў Беластоку адкрываецца Першы фестываль беларускага сучаснага мастацтва «Самасей»
Кадр з відэа Лесі Пчолка «Малітва супраць туману гісторыі. Частка 1», 2024 год. (Праца выканана ў дзвюх частках сумесна з Разалінай Бусел). Прадстаўлена Уладзімірам Грамовічам.

Час і месца адкрыцця падзеі: 3 кастрычніка, 17:00, Цэнтр сучаснай адукацыі, будынак Бібліятэкі Беластоцкай політэхнікі, вул. Zwierzyniecka 16, Беласток.

Уваход вольны.

Фестываль праводзіцца пад патранатам Рэктара Беластоцкай політэхнікі.

Дазнацца больш пра праграму агляду можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости