Фестываль абуджаных TUTAKA з 10 па 13 ліпеня праходзіць на паляне Барык ля Гарадка.
Фестываль называюць усебеларускім пікніком. На ім ствараюць адмысловую прастору для камунікацый і прэзентацый разнастайных ініцыятыў: праходзяць майстар-класы і семінары для дзяцей і дарослых, дыскусіі, паказы фільмаў, тэатральныя эксперыменты, спартыўныя мерапрыемствы, ладзяцца музычная і літаратурная праграмы.
За асобнымі фестывальнымі падзеямі можна сачыць на YouTube-канале Фонду Tutaka.
11 ліпеня, пятніца:
- У 12.40 пачалася дыскусія «Традыцыя ў сучасным: пераасэнсаванне спадчыны». Размова ідзе пра жывую спадчыну, рамёствы і працу з фальклорам у ХХІ стагоддзі.
- У 14:20 чакаецца дыскусія «Я з Падляшша, я беларус?» — Як сябе вызначаюць беларусы ў Польшчы». Размова пойдзе пра тое, што значыць быць беларусам у Польшчы сёння? Абмяркуюць мову, культуру, ідэнтычнасць і памяць.
- Дыскусія «Чаму важна гаварыць пра ЛГБТК+ ідэнтычнасць цяпер?» пачнецца ў 18:20.
- Таксама на YouTube-канале партнёра фестывалю Belsat Music адбудзецца прамое ўключэнне з першага фестывальнага канцэрта. Выступаюць Mandzik, ILO&friends, Дай Дарогу! Пачатак а 21:00.
12 ліпеня, субота:
- «Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі?» Дыскусія пра магчымасці рэпрэзентацыі, культурную дыпламатыю, самакіраванне.
- «Беларусь вачыма свету». У дыскусіі возьмуць удзел прадстаўнікі польскіх уладаў, донары, дыпламаты. Унікальны шанец задаць ім пытанні ды даведацца, што прадстаўнікі еўрапейскага палітычнага працэсу думаюць пра Беларусь.
13 ліпеня, нядзеля:
- «Ціск на родных у Беларусі: калектыўная адказнасць і помста рэжыму». Як дзяржаўныя органы прымушаюць маўчаць тых, хто з’ехаў, праз шантаж іх сям’і.
Інфармацыя пра фэст тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!
Тэмы капец.
А канцэрт транслюе Белсат. Але…без гука.