З тэрыторыі колішняга касцёла Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску знікла ахоўная шыльда

Колішні касцёл Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску — унікальная страчаная святыня ХVII-ХХ стагоддзяў — мае пра сябе згадку ў сталіцы. На рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Энгельса можна знайсці лапік зямлі, на якім стаяла ахоўная шыльда з пазнакай былога месца размяшчэння помніка гісторыі і архітэктуры. Але шыльда была знесена трактарам, і ўжо некалькі месяцаў ніхто не клапоціцца пра яе вяртанне, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

«Касцёл [з’яўляецца] адным з тых лічаных страчаных помнікаў гісторыі і архітэктуры, якія нейкім цудам усё ж былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс як гісторыка-культурныя каштоўнасці, — адзначаюць аўтары тэлеграм-канала. — Як падказваюць — шыльду знеслі ўзімку трактарам, але ўжо сярэдзіна вясны і яна дагэтуль не вернута на сваё месца, як таго патрабуе заканадаўства».

Было. Фота: Тэлеграм-канал «Спадчына».
Стала. Фота: Тэлеграм-канал «Спадчына».
Так выглядала ахоўная шыльда. Фота: Тэлеграм-канал «Спадчына».

Касцёл Святoга Тамаша Аквінскага — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску, які дзейнічаў у пачатку XVII стагоддзя. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі).

У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касцёла і кляштарнага корпуса, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы. Святыня перажыла гады ліхалеццяў, войны, каб у 1950 годзе яе ўзарвалі савецкія ўлады. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпенні, што патрабуюць дэталёвага археалагічнага даследавання, адзначаюць краязнаўцы. Існуе праект аднаўлення касцёла на захаваных да нашага часу падмурках. Але калі рабіць высновы з сітуацыі, якая складваецца, пра знакавы помнік хочуць забыць ды ўвогуле не клапацііцца пра яго ролю ў гісторыі.

Касцёл Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску на малюнку 1944 года. Фота: be.wikipedia.org.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!