Колішні касцёл Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску — унікальная страчаная святыня ХVII-ХХ стагоддзяў — мае пра сябе згадку ў сталіцы. На рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Энгельса можна знайсці лапік зямлі, на якім стаяла ахоўная шыльда з пазнакай былога месца размяшчэння помніка гісторыі і архітэктуры. Але шыльда была знесена трактарам, і ўжо некалькі месяцаў ніхто не клапоціцца пра яе вяртанне, піша тэлеграм-канал «Спадчына».
«Касцёл [з’яўляецца] адным з тых лічаных страчаных помнікаў гісторыі і архітэктуры, якія нейкім цудам усё ж былі ўнесены ў Дзяржаўны спіс як гісторыка-культурныя каштоўнасці, — адзначаюць аўтары тэлеграм-канала. — Як падказваюць — шыльду знеслі ўзімку трактарам, але ўжо сярэдзіна вясны і яна дагэтуль не вернута на сваё месца, як таго патрабуе заканадаўства».
Касцёл Святoга Тамаша Аквінскага — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску, які дзейнічаў у пачатку XVII стагоддзя. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі).
У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касцёла і кляштарнага корпуса, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы. Святыня перажыла гады ліхалеццяў, войны, каб у 1950 годзе яе ўзарвалі савецкія ўлады. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпенні, што патрабуюць дэталёвага археалагічнага даследавання, адзначаюць краязнаўцы. Існуе праект аднаўлення касцёла на захаваных да нашага часу падмурках. Але калі рабіць высновы з сітуацыі, якая складваецца, пра знакавы помнік хочуць забыць ды ўвогуле не клапацііцца пра яго ролю ў гісторыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: