"Суседскі фэст пісанак" у 2024 годзе. Фота: Інстаграм фестывалю
13 красавіка ў Віленскім беларускім музеі імя І. Луцкевіча адбудзецца «Суседскі фэст пісанак». Хэдлайнерамі вясновай падзеі, на якой можна будзе пазнаёміцца з супольнымі беларускімі, літоўскімі і ўкраінскімі традыцыямі, стане Андрусь Такінданг/Andrus.
Віленскі музей імя І. Луцкевіча ладзіць фэст разам з Грамадзянскай ініцыятывай.
«Перш наперш, фестываль суседзяў — месца сувязяў і цеплыні, — запрашаюць да ўдзелу ў імпрэзе арганізатары. — Тут можна падзяліцца гісторыямі, традыцыямі, творчасцю, тут можна спяваць і танчыць у колах, які будуць рабіцца толькі большымі! Запрашаем адзначыць надыход вясны не асобнымі культурамі, а цэлай супольнасцю».
Майстар-класы, лекцыі, гульні, танцы, музычныя выступы — фэст прапаноўвае самыя розныя актыўнасці, якія даюць магчымасць далучыцца да традыцыі Вялікадня ў розных культурах.
«У цэнтры фестывалю — мастацтва ўпрыгожання яек. Кожная тэхніка — адлюстраванне душы свайго народа. Аддаяце вы перавагу мінімалісцкай элегантнасці беларускай пісанкі, смелым жыццесцвярджальным узорам украінскага роспісу яек ці містычным матывам літоўскага маргуча — у любым разе ў вас будзе шанец стварыць уласны сімвал абнаўлення. Гэты медытатыўны, амаль магічны працэс запрашае нас спыніцца, паразважаць і стварыць асабістую сувязь з сусветам», — анансуюць майстар-класы па роспісе пісанак арганізатары.
Цалкам праграма падзеі, якая стала вядомая сёння, выглядае наступным чынам:
Майстар-класы:
Гульні для дзяцей:
Этнаканцэрт:
Выступаюць: Dorotė Girėja, вулічны тэатр «ВІР», аматарскі хор «Навокал», гурт беларускіх традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», аматарскі хор «PraDziva», сямейны гурт «Світанак» і іншыя калектывы.
Арганізатары запрашаюць прыходзіць на фестываль у народных строях.
«Але, вядома, можна завітаць, як ёсць, галоўнае — па-суседску і з добрым гуморам», — дадаюць яны.
Час і месца падзеі: 13 красавіка, 11.00, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus g., 20).
Сачыць за ініцыятывай можна тут.
Запісацца на майстар-класы — тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram