З супольнымі беларускімі, літоўскімі і ўкраінскімі традыцыямі можна будзе пазнаёміцца на «Суседскім фэсце пісанак» у Вільні

Культура
"Суседскі фэст пісанак" у 2024 годзе. Фота: Інстаграм фестывалю

13 красавіка ў Віленскім беларускім музеі імя І. Луцкевіча адбудзецца «Суседскі фэст пісанак». Хэдлайнерамі вясновай падзеі, на якой можна будзе пазнаёміцца з супольнымі беларускімі, літоўскімі і ўкраінскімі традыцыямі, стане Андрусь Такінданг/Andrus.

Віленскі музей імя І. Луцкевіча ладзіць фэст разам з Грамадзянскай ініцыятывай.

«Перш наперш, фестываль суседзяў — месца сувязяў і цеплыні, — запрашаюць да ўдзелу ў імпрэзе арганізатары. — Тут можна падзяліцца гісторыямі, традыцыямі, творчасцю, тут можна спяваць і танчыць у колах, які будуць рабіцца толькі большымі! Запрашаем адзначыць надыход вясны не асобнымі культурамі, а цэлай супольнасцю».

Майстар-класы, лекцыі, гульні, танцы, музычныя выступы — фэст прапаноўвае самыя розныя актыўнасці, якія даюць магчымасць далучыцца да традыцыі Вялікадня ў розных культурах.

«У цэнтры фестывалю — мастацтва ўпрыгожання яек. Кожная тэхніка — адлюстраванне душы свайго народа. Аддаяце вы перавагу мінімалісцкай элегантнасці беларускай пісанкі, смелым жыццесцвярджальным узорам украінскага роспісу яек ці містычным матывам літоўскага маргуча — у любым разе ў вас будзе шанец стварыць уласны сімвал абнаўлення. Гэты медытатыўны, амаль магічны працэс запрашае нас спыніцца, паразважаць і стварыць асабістую сувязь з сусветам», — анансуюць майстар-класы па роспісе пісанак арганізатары.

Цалкам праграма падзеі, якая стала вядомая сёння, выглядае наступным чынам:

  • 11:00 — 12:00 — адкрыццё Фэсту і EthnoExpert Talk

Майстар-класы:

  • 12:00 — 13:45 — тры майстар-класы па пісанках: беларуская, украінская, літоўская традыцыі (для дарослых)
  • 11:00 — 12:00 — майстар-клас па дэкору велікоднага яйка (для дзяцей 5+)
  • 11:00 — 12:00 — майстар-клас «Вясновы шалік з набіванкай» (для дзяцей 8+)

Гульні для дзяцей:

  • 12:00 — 13:00 — Велікодны пошук яек
  • 13:00 — 14:00 — традыцыйныя вясновыя гульні з дзецьмі

Этнаканцэрт:

  • 14:00 — 15:30 — этнаканцэрт

Выступаюць: Dorotė Girėja, вулічны тэатр «ВІР», аматарскі хор «Навокал», гурт беларускіх традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», аматарскі хор «PraDziva», сямейны гурт «Світанак» і іншыя калектывы.

  • 15:30 — 16:00 — майстар-клас па беларускіх, украінскіх, літоўскіх народных танцах.
  • 16:00 — 16:30 — выступае Andrus Takindang | Andruś
  • 16:30 — 19:00 — народныя танцы да ўпаду з Клубам эўрапейскіх сацыяльных танцаў «Vałoška».

Арганізатары запрашаюць прыходзіць на фестываль у народных строях.

«Але, вядома, можна завітаць, як ёсць, галоўнае — па-суседску і з добрым гуморам», — дадаюць яны.

Час і месца падзеі: 13 красавіка, 11.00, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus g., 20).

Сачыць за ініцыятывай можна тут.

Запісацца на майстар-класы — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости