Іван Прус, беларускі журналіст і зорка ютуб-шоў «О(б)суждаем», паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме, што з ютуб-канала праекта знік выпуск, у якім абмяркоўваўся фільм «Класная» «Беларусьфільма». І схавалі яго не ўладальнікі канала, а «Беларусьфільм», — заўважыла допіс «Наша Ніва».
«Мацёрыя беларускія кіношнікі не вынеслі сваіх пачуццяў, выкліканых нашым разборам, і кінулі страйк. Вынік — відэа выдаленае», — апісвае сітуацыю Іван Прус. «Прычым, — дадае Прус, — рэжысёр Кірыл Халецкі перадаў нам, што ў выпуску яму не хапіла «пярчынкі»…
Прус абяцае пазмагацца за лёс гэтага разбору. «А «Беларусьфільм» хочацца пашкадаваць, ці што: ён адзін супраць усяго свету, а вялікае кіно яму толькі сніцца. І лепш бы яму не прачынацца — бо не дай бог высветліцца, што пацешныя хлопчыкі ў шторах, так атрымліваецца, маюць рацыю заўсёды і ва ўсім», — падсумоўвае Іван Прус.
Праект «О(б)суждаем», які вядуць два беларускія журналісты — Іван Прус і Глеб Сямёнаў, пазіцыянуецца як шоў, у якім абмяркоўваюць «крынжовыя гісторыі», напрыклад такія, як фільм «Класная», які мы таксама разбіралі ў сваім праекце «Культурная Re:візія».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram