Адкрылі збор на развітанне са Святланай Курс. Плануецца правесці публічную цырымонію ў Варшаве.
Сям’я хоча годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы.
Дакладныя месца і час будуць паведамленыя сям’ёй асобна. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме.
Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я ўжо была вымушана ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрываецца збор.
Калі вы чыталі кнігі Святланы, калі яе словы калісьці падтрымалі вас, прымусілі задумацца або дапамаглі лепш зразумець Беларусь, – сёння вы можаце падтрымаць родных Святланы.
Сума збора €6000.
Падтрымаць можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram