Пэтыцыя з просьбай перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і аднавіць яе права ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, а гэтаксама адкарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў, з’явілася на сайце Петыцыі дэмакратычнай Беларусі. На дадзеным момант у падтрымку Аліны Коўшык сабрана 190 галасоў.
Нагадаем, што выбарчая камісія Каардынацыйнай рады прагаласавала за выключэнне прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык з выбарчага спісу “Еўрапейскага выбару”. Прычына — не адпаведнасць вядомага імя і прозвішча палітыка з імём і прозвішчам ў беларускім пашпарце. У беларускім дакуменце фігуруе двайное прозвішча прадстаўніцы АПК, якое яна ніколі не выкарыстоўвала публічна.
Стваральнікі петыцыі выказваюць глыбокае абурэнне і здзіўленне з нагоды выключэння Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і лічаць гэта рашэнне несправядлівым і надуманым.
«Грунтуючыся на выкладзеным вышэй, мы настойліва просім, — звяртаюцца да выбарчай камісіі і Каардынацыйнай рады ставаральнікі петыцыі. —
1. Перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і аднавіць яе права ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.
2. Адкарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў, каб у будучыні пазбегнуць падобных сітуацый. Аднаго сапраўднага прозвішча, пад якім кандыдат вядомы грамадскасці і актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны, павінна быць дастаткова для рэгістрацыі.
Мы заклікаем выбарчую камісію КР праявіць гнуткасць і канструктыўны падыход пры разглядзе гэтага пытання. Важна памятаць, што мэтай любых выбараў з’яўляецца выказванне волі народа, а не фармальнае выкананне бюракратычных працэдур, якія могуць перашкаджаць рэалізацыі гэтай волі.
Мы спадзяемся на вашае разуменне і аператыўнае вырашэнне гэтага пытання ў інтарэсах усіх выбаршчыкаў і дэмакратычнай будучыні нашай краіны…».
Пазнаёміцца з тэкстам петыцыі цалкам можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram