Кніга «Everybody Dance!» Машы Святагор
Новае выдавецтва ТАМАКА плануе выпускаць кнігі па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры.
Каманда выдавецтва, мастакі і падрадчыкі знаходзяцца ў розных краінах Еўропы. Выдавецтва плануе займацца рознамі праектамі, але асноўную ўвагу будзе надаваць аўтарам, звязаным з Беларуссю. «Наша місія — дапамагаць іх галасам быць пачутымі», — заяўляюць выдаўцы і тлумачаць, што хочуць даць ім магчымасць «удзельнічаць у арт-працэсе з той самай значнасцю і прызнаннем, што і іншыя еўрапейскя мастакі».
Першае кніга ўражвае дызайнам і грунтоўным навуковым падыходам. У выданні, прысвечаным творчасці беларускай візуальнай мастачкі і фатографкі Машы Святагор, «Everybody Dance!» балгарская даследчыца Мая Хрыстава даследуе «калажны перыяд» мастачкі і дае глыбокі аналіз «метаду Святагор» — ад першай сустрэчы з архівам часопісаў «Савецкае фота», прывезеным у бульбяным меху, да глыбокіх і шматслойных работ, створаных з прапагандысцкіх апавяданняў метадам дэмантажу той самай мовы, з дапамогай яны былі сканструяваныя.
Кніга мае агульны наклад 500 асобнікаў, з якіх 100 — на беларускай мове, а 400 — на ангельскай.
На сайце выдавецтва можна набыць прынты Машы Святагор.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram