З’явіўся рэсурс, які збірае магчымасці для прафесійнага развіцця беларускіх музычных дзеячаў
Reform.news · 6 января 2024, 15:20
https://reform.news/z-javi-sja-rjesurs-jaki-zbirae-magchymasci-dlja-prafesijnaga-razviccja-belaruskih-muzychnyh-dzejacha/Арт-менеджар і дыджэй Papa Bo (Аляксандр Багданаў) ініцыяваў з’яўленне BELARUS music EXPORT — рэсурса, які збірае магчымасці для прафесійнага развіцця беларускіх музычных дзеячаў.
Гэты канал створаны для:
- артыст_ак / музыкант_ак / кампазітар_ак / дыджэ_ек
- мэнэджэр_ак музычных творцаў
- арганізатар_ак музычных падзей
- прадстаўнікоў музычнай інфраструктуры (пляцоўкі, музычныя СМІ, агенцыі і прома-групы, рэпкропкі, студыі гуказапісу, гука- і святларэнталы, гука- і святлорэжысэраў)
На канале будзе размяшчацца інфармацыя пра стажыроўкі, семінары, конкурсы, шоу-кейсы, опэн-колы, воркшопы, рэзідэнцыі, калабы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
