YouTube-праект «K6 live» прэзентаваў пост-панк і пост-хардкор гурт «Сербскі нож»

У чарговым выпуску «K6 live» — беларускага праекта, створанага музыкамі і прадзюсарамі Антонам Шніпам і Стасам Мурашкам, гледачы могуць пабачыць традыцыйны жывы міні-канцэрт калектыву «Сербскі нож».

Артысты разам з вядучай Марынай Савіцкай пагаварылі пра стварэнне аўтарскіх масак бэнда, калабарацыі з калегамі па сцэне і мысленні, а пра таксама рэалізацыю каманды ў іншых іпастасях, напрыклад, у праекце «Кшталт», у якім арганізуюцца канцэрты, паэтычныя івенты.

Гурт у жывым эфіры выканаў песні «Трепет», «Тело», «Человеческое», «Плошчу Бугушэвіча» і «Дом».

«Сербскі нож» — беларускі праект з Варшавы, які спявае пра рускі крывавы студзень і кіеўскі вакзал. У творчасці групы закранаюцца тэмы гвалту, рэлігіі і асабістай адказнасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!