Напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, які праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня, у Бельгіі, Італіі, Польшчы ды Чарнагорыі пройдуць мерапрыемствы.
Брусель, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto, 3.
Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub.
Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo.
Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі.
Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram