Выстава твораў людзей, якія пастаянна пражываюць у псіханеўралагічным інтэрнаце, адкрыецца ў мінскай галерэі

Культура
Ідзе мантаж экспазіцыі выставы “Краіна Оз". Фота: сацсеткі Руслана Вашкевіча

«Краіна Оз» — з такой назвай у мінскай галерэі DK 15 жніўня адкрыецца выстава работ дарослых людзей, якія пастаянна пражываюць у псіханеўралагічным інтэрнаце ў Навінках. За апошнія гады гэта адзін з рэдкіх праектаў, дзе можна ўбачыць работы мастакоў кірунку «арт-брют».

«Упоперак правілам, па-над бар’ерамі […] адважныя мастакі-рэцыдывісты выходзяць у горад з самым сапраўдным мастацтвам», — анансуе выставу адзін з куратараў праекта мастак Руслан Вашкевіч.

«Арт-брют» («ар-брют») — значыць літаральна «грубае мастацтва», пераносна «мастацтва аўтсайдараў». Гэта паняцце было ўведзена французскім мастаком Жанам Дзюбюфэ ў 1945 годзе для пазначэння сабранай ім калекцыі карцін, створаных псіхічнахворымі, дзецьмі, пазаеўрапейскімі «дзікунамі» і прымітывістамі. Ён быў цвёрда перакананы, што менавіта такое мастацтва ёсць максімальна шчырым і пазбаўленым налёту стэрэатыпаў.

Выстава твораў людзей, якія пастаянна пражываюць у псіханеўралагічным інтэрнаце, адкрыецца ў мінскай галерэі
Ідзе мантаж экспазіцыі. Фота: сацсеткі Руслана Вашкевіча.
Выстава твораў людзей, якія пастаянна пражываюць у псіханеўралагічным інтэрнаце, адкрыецца ў мінскай галерэі
Ідзе мантаж экспазіцыі. Фота: сацсеткі Руслана Вашкевіча.

Так лічаць і куратары праекта «Краіна Оз» — псіхолаг Кацярына Кардончыкава, галерыстка Кацярына Давыдава-Вісоцке і мастак Руслан Вашкевіч.

«Мастакі з псіханеўралагічнымі асаблівасцямі не маюць акадэмічнай адукацыі, але малююць па загадзе сэрца, — адзначае куратарская група.— Іх творчасць — гэта даследаванне свайго ўнутранага свету, які і ёсць правобраз чагосьці большага, чым мы самі. Свет дзіцяці, юродзівага ці дзікуна, які існуе ў падсвядомасці і ў кожным з нас».

Выставачные праекты твораў асаблівых мастакоў ладзяцца ў Беларусі ў публічнай прасторы надзвычай рэдка. У 2010-я вялікую выставу работ людзей з асаблівасцямі рабіла галерэя «У нескладовае»; некалькі год таму працаваў праект, калі карціны адметных аўтараў дэманстраваліся ў майстэрнях беларускіх мастакоў. Але падобныя івэнты адбываюцца эпізадычна. У гэтых варунках варта заўважыць высілкі майстэрні «Краіна Оз», якая працуе з такімі творцамі і спрабуе паказваць іх творчасць гледачу. Выстава ў галерэі DK — «рарытэтны» выхад у публічную прастору мастакоў, якія пастаянна пражываюць у псіханеўралагічным інтэрнаце.

Выстава твораў людзей, якія пастаянна пражываюць у псіханеўралагічным інтэрнаце, адкрыецца ў мінскай галерэі

Адкрыццё выставы «Краіна Оз» адбудзецца сёння, 15 жніўня, у галерэі DK а 19.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: