На выставе ў Музеі Берлінскай сцяны паказалі рэчы з турмы палітзняволеных беларусак: рукавіцы з калоніі, якія сагравалі рукі палітзняволенай, пакуль яна чысціла снег; майка з вышытымі на ёй абдымашкамі і далонькамі сяброў, гэтую майку хлопцы даслалі ў СІЗА да дня нараджэння палітзняволенай; белая сукенка, у якой палітзняволеная вянчалася ў касцёле, а потым у ёй пайшла на суд, зношаныя да дзір турэмныя адзенне і абутак. У экспазіцыі выставілі асабісты дзённік і фатаграфіі, якія жанчыны атрымлівалі ў турмах, паштоўкі ад маленькага сына палітвязня…
На сценах размешчаны шырокафарматныя здымкі з жаночых маршаў.
Украінская мастачка Леанора Янко, натхніўшыся гісторыямі беларусак, напісала карціну «Сілы дабра».
Адна з арганізатарак выстаўкі Яўгенія Доўгая, заснавальніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка», распавяла reform.by, што прапанову зрабіць выставу яна атрымала ад куратаркі Музея Берлінскай сцяны, якая з’яўляецца крымскай татаркай і праблемы рэпрэсаваных народаў ведае вельмі добра. Дарэчы, адна з залаў музея прысвечана крымскім татарам.
Атрымаўшы прапанову, Яўгенія пачала збіраць рэчы, што аказалася даволі няпростай задачай: турэмную адзежу і іншыя артэфакты жанчыны вывозілі за мяжу ўпотай, ведаючы, што гэта небяспечна.
Выстава ўжо раcпачала сваю працу, хоць яе афіцыйнае адкрыццё яшчэ плануецца. З’явіліся першыя наведнікі, напрыклад, гледачы з Італіі правялі ў беларускай зале цэлую гадзіну: становішча з правамі чалавека ў Беларусі сталася для іх адкрыццём.
«Беларуская экспазіцыя будзе працаваць столькі, колькі будзе трымацца дыктатура», — паведамляюць куратары музея.
Выстава працуе па адрасе Friedrichstraße 43-45.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: