Выстава ўкраінскіх мастачак адкрыецца ў Беларускім моладзевым хабе

Да гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў сценах Беларускага моладзевага хаба адбудзецца выстава твораў украінскіх мастачак Веры Гардынскай і Марычкі Уладзімір пад назвай «365-ты люты».

Вера Гардынская — дызайнерка з Кіева, якая працавала ў розных галінах дызайну, ад паліграфіі да ландшафту. Займалася рэстаўрацыяй фрэсак і ландшафтным дызайнам у Італіі, удзельнічала ў шматлікіх выставах па жывапісе, кераміцы і аўтарскай ляльцы.

Марычка Уладзімір – мастачка з Цярнопаля, скончыла Косаўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Заняла першае месца ва Усеўкраінскім конкурсе эскізаў у моладзевай катэгорыі на лепшы ювелірны дызайн.

На адкрыцці выставы будзе магчымасць сустрэцца з аўтаркамі і задаць свае пытанні.

Арганізатары абяцаюць музычны сюрпрыз.

Мерапрыемства адбудзецца 24 лютага (пятніца) у 18:30 у Беларускім моладзевым хабе: Варшава, plac Konstytucji, 6.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.