«Выратавальная аперацыя» даўжынёй у 10 гадоў: Віленскі беларускі музей атрымаў калекцыю знакавай постаці паваеннай эміграцыі

Культура
Кіраўніца Віленскага беларускага музею Людвіка Кардзіс прымае калекцыю ад Алеся Майсеенкі і каманды «РАЗАМ eV». Фота: сацсеткі музея.

У Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча дастаўлены дзясяткі скрынак з асабістай калекцыяй і архівам Юрыя Попкі (1912–1990) — беларускага дзеяча, які пасля Другой сусветнай вайны стварыў у нямецкім Ляймане прыватны музей з мэтай папулярызацыі Беларушчыны.

Гэта стала магчыма, дзякуючы аб’яднанням высілкаў даследчыка і актывіста Алеся Майсеенкі, які прысвеціў амаль 10 гадоў, каб адшукаць і юрыдычна аформіць збор паваеннага грамадскага дзеяча, і аб’яднанню беларусаў Германіі «РАЗАМ eV».

Хто такі Юрый Попка?

Юрый Попка (1912–1990) — знакавая постаць паваеннай эміграцыі. Пісьменнік, выдавец і грамадскі дзеяч, які пасля эміграцыі прысвяціў сябепапулярызацыі беларускай культуры ў Еўропе. У нямецкім Ляймане ў 1971 годзе ён заснаваў прыватны музей ва ўласнай кватэры на Гётэштрасэ, збіраючы рэдкія кнігі, аддзенне, посуд, перыядычныя выданні. Для яго было прынцыпова важна, каб еўрапейцы бачылі Беларусь як самастойную культуру.

У 1987 на могілках у раёне Ляйману Санкт-Ільгене ягонымі намаганнямі быў усталяваны помнік загінулым у 1939—1945 беларусам. Юрый Попка заснаваў таксама Інстытут беларусаведы, які меў на мэце заахвочванне даследаванняў па гісторыі Беларусі. У Інстытуце выдаваліся кнігі Попкі і іншых эміграцыйных беларускіх аўтараў, а ад 1986 году і друкаваны орган «Весткі Інстытута беларусаведы».

«Выратавальная аперацыя» даўжынёй у 10 гадоў: Віленскі беларускі музей атрымаў калекцыю знакавай постаці паваеннай эміграцыі
Першыя экспанаты са збору. Фота: сацсеткі музея.

Што здарылася з калекцыяй?

Пасля смерці Юрыя Попкі яго маёмасць і зборы засталіся гораду Ляйману. Аднак замест захавання, калекцыя апынулася на складзе, дзе частка экспанатаў знікла, а частка сур’ёзна пацярпела ад патопу. Яе выратаванне стала сапраўднай місіяй для беларускай дыяспары. Беларускі даследчык і актывіст Алесь Майсеенка прысвяціў амаль 10 гадоў (пачынаючы з 2017-га), каб адшукаць і выратаваць тое, што засталося ад збораў Попкі.

Фінальны рывок па транспартыроўцы выратаванага архіву з Ляйману ў Вільню ажыццявіла аб’яднанне беларусаў Германіі «РАЗАМ eV».

«Выратавальная аперацыя» даўжынёй у 10 гадоў: Віленскі беларускі музей атрымаў калекцыю знакавай постаці паваеннай эміграцыі
Першыя экспанты збору. Фота: сацсеткі музея.

Што гэта ўсё значыць? 

Супрацоўнікі Віленскага беларускага музея рыхтуюцца да доўгіх месяцаў карпатлівай працы па сістэматызацыі архіва. Збор налічвае дзесяць скрынак.

«Нас чакаюць доўгія месяцы апрацоўкі гэтай калекцыі, і пакрысе будзем вам распавядаць, што ж у гэтых скрынках да нас прыехала», — падзялілася радаснай навіной каманда Віленскага беларускага музея.

Дзякуючы высілкам неабыякавых беларусаў, музей атрымаў унікальнае папаўненне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.