Выклалі праграму салона беларускіх выдаўцоў на Варшаўскім кніжным кірмашы

Культура
Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы ў 2024 годзе. Фота: reform.news

На Варшаўскім кніжным кірмашы — галоўнай кніжнай падзеі Польшчы, якая штогод праходзіць у Палацы культуры і навукі і каля будынка на плошчы Дэфілад (а сёлета — і ў Музеі сучаснага мастацтва), будзе працаваць салон беларускіх незалежных выдаўцоў. Кірмаш будзе адбывацца з 15 па 18 траўня.

Арганізатар беларускага стэнду Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай мерапрыемстваў.

На працягу чатырох дзён працы салону адбудзецца старт продажу новых кніг — «Апярэдзіць Госпада Бога» Ганны Краль, «Як завесці дыназаўра» Андрэя Скурко і Волі Кузьміч, «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ, «Слон» Сашы Філіпенкі, «Там, дзе нас няма» Макса Шчура, «Ваўка» Уладзіміра Сцяпана. Прэзентуюць новы зборнік вершаў «Нетутэйшая далечыня» Ігара Кулікова, пройдуць аўтограф-сесіі аўтараў нядаўна выдадзеных кніг.

Праграма салона беларускіх незалежных выдаўцоў

15.05, чацвер

  • 14.00—15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» і аўтограф сесія (выдавецтва «Połackija łabirynty»)
  • 17.00—17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак «Белай кнігі: Дапаможніка па псіхалагічным аднаўленні» Марты Скугаравай (выдавецтва Gutenberg Publisher)

16.05, пятніца

  • 12.00—12.40 Старт продажаў кнігі «Як завесці дыназаўра» Андрэя Скурко і Волі Кузьміч (Gutenberg Publisher)
  • 15.00—16.00 Прэзентацыя новага зборніка вершаў «Нетутэйшая далечыня» і аўтограф-сесія Ігара Кулікова (выдавецтва Andrei Yanushkevich Publishing)
  • 16.00—16.40 Аўтограф-сесія Валянціна Вяркеева, аўтара кнігі «Вера, дачка флібусцьера» (Gutenberg Publisher)
  • 17.00—17.40 Старт продажаў кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ (выдавецтва «Мяне Няма»)

17.05, субота

  • 11.00—11.40 Старт продажаў кнігі «Слон» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher)
  • 12.00—12.30 Аўтограф-сесія Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), аўтара кнігі «Казкі гарадского парку» (Gutenberg Publisher)
  • 12.30—13.00 Аўтограф-сесія мастачак Марыі Платонавай («Заяц і мядзведзь», «Казкі гарадскога парку») і Дарыны Харытончык («Сябры ў двары»), (Gutenberg Publisher)
  • 13.00—14.00 Аўтограф-сесія Аляксандра Чарнухі, аўтара кнігі «Гвалт» (Andrei Yanushkevich Publishing)
  • 14.00—14.40 Старт продажаў кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма» (выдавецкая ініцыятыва SayBeat)
  • 14.40—15.20 Старт продажаў кнігі «Ваўка» Уладзіміра Сцяпана (“Мяне Няма”)
  • 15.20—16.20 Аўтограф-сесія Макара, аўтара кнігі «Апошняе пакаленне» (Andrei Yanushkevich Publishing)
  • 16.20—17.00 Аўтограф-сесія Паўла Анціпава, аўтара кнігі «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» («Мяне Няма»)

18.05, нядзеля

  • 14.00—14.40 Аўтограф-сесія Аляксандра Белага, аўтара кнігі «Самы Цымус»

Інстытут беларускай кнігі папярэджвае, што ў праграме магчымыя змены і ўдакладненні. Сачыць за праграмай можна тут ці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости