Выйшла з друку кніга Сяргея Харэўскага «Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох»

Мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры і культуролаг Сяргей Харэўскі выдаў ілюстраванае даследаванне “Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох”, у якім аналізуе творы мастакоў, прысвечаныя сталічным краявідам.

Вокладка кнігі “Мінск у мастацтве. Вобраз горада розных эпох”. Фота: facebook/siarhej.chareuski

«Некалькі гадоў таму я напісаў нізку эсэ пра мастакоў Менска для часопіса «Мастацтва», — згадвае аўтар Сяргей Харэўскі. — У ім параўноўваліся колішнія вобразы з сучаснымі фатаграфіямі горада. Тыя дванаццаць эсэ сталі для мяне падставаю ўкласці гэтую кнігу, напісаўшы яшчэ некалькі тэкстаў. Давялося грунтоўна ўсё дарабіць і дадаць апарат спасылак, каб прывесці ў адпаведнасць з навуковымі патрабаваннямі. На гэта пайшло яшчэ пару гадоў. Мае навуковыя рэцэнзенты ў Беларусі і Літве высока ацанілі гэты корпус тэкстаў. Значыць, высілкі былі не марныя. І вось… маем!»

Разварот кнігі “Мінск у мастацтве. Вобраз горада розных эпох”.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!