Reform.news

Выйшла паэтычна-графічная кніга паэткі Насты Кудасавай і мастачкі Святланы Дземідовіч

Reform.news · 20 апреля 2023, 11:17

https://reform.news/vyjshla-pajetychna-grafichnaja-kniga-pajetki-nasty-kudasavaj-i-mastachki-svjatlany-dzemidovich/

Імпрынтам Skarynyčy выдадзена кніга «Побач» з вершамі Насты Кудасавай і малюнкамі Святланы Дземідовіч.

«Нават не верыцца. Але гэта сапраўды тысяча асобнікаў маёй самай доўгачаканай кнігі, — напісала Наста Кудасава ў «Фэйсбуку». — Яна вялікая і прыгожая, з малюнкамі Sviatlana Sofia Dzemidovich. Калі вам надакучыць чытаць мае вершы, можна будзе любавацца кнігай як альбомам класнай графікі, тая ўжо дакладна не надакучыць, — такі быў мой падступны план».

Разварот кнігі «Побач». Фота: facebook / Sviatlana Sofia Dzemidovich.

Кніга будзе прадстаўлена на стэндзе незалежных беларускіх выдаўцоў на кніжным кірмашы ў Беластоку, які пройдзе з 21 па 23 красавіка.

Пасля выставы кнігу можна будзе набыць у Варшаве і з перасылкай поштай па Польшчы і іншых краінах.

У Беларусі выданне павінна з’явіцца ў продажы з 1 мая.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама