Reform.news

Выйшла кніга п’ес Сяргея Кавалёва «Камедыя Юдзіфі»

Reform.news · 22 февраля 2025, 23:50

https://reform.news/vyjshla-kniga-p-es-sjargeja-kavaljova-kamedyja-judzifi/

У кнігу Сяргея Кавалёва «Камедыя Юдзіфі», якая выйшла ў Kamunikat.org, увайшлі новыя п’есы, напісаныя ў 2016-2020 гадах у розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць.

На падставе п’есы «Камедыя Юдзіфі» пастаўлены экспэрыментальны спектакль «Вольнымі Купалаўцамі».

Сяргей Кавалёў — стваральнік жанра герменеўтычнай драматургіі. Аўтар п’ес, напісаных на гістарычным, фальклорным матэрыяле і пастаўленых у Беларусі, Украіне, Польшчы, Славакіі, Балгарыі.

Цяпер аўтар працуе над манаграфіяй «Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі: абрысы замглёнага краявіду», выхад якой запланаваны на гэты год.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий