Выйшаў першы альбом гурта «Касары»

Мужчынскі гурт беларускіх традыцыйных спеваў «Касары» выклаў свой першы альбом.

«На гэтых мужчынскіх песнях фарміраваўся наш гурт «Касары»,піша заснавальнік гурта Сяржук Доўгушаў.Яны сталі нам вельмі блізкімі ад самага пачатку — з першых заняткаў, з навучання, з нараджэння калектыва. Таму задача была простая: запісаць альбом максімальна шчыра і па-жывому, без прыўкрас і эфектаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энергію беларускіх традыцыйных песень. Мы бязмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і стараемся даваць далейшае жыццё гэтым спрадвечным песням».

Нагадаем, што прэзентацыя альбома і вялікі канцэрт гурта «Касары» адбудуцца 30 лістапада ў Варшаве. Квіткі можна набыць тут.

Размову з Сяргеем Доўгушавым пра стварэнне гурта і яго рэпертуар можна пачытаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!