Мужчынскі гурт беларускіх традыцыйных спеваў «Касары» выклаў свой першы альбом.
«На гэтых мужчынскіх песнях фарміраваўся наш гурт «Касары», — піша заснавальнік гурта Сяржук Доўгушаў. — Яны сталі нам вельмі блізкімі ад самага пачатку — з першых заняткаў, з навучання, з нараджэння калектыва. Таму задача была простая: запісаць альбом максімальна шчыра і па-жывому, без прыўкрас і эфектаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энергію беларускіх традыцыйных песень. Мы бязмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і стараемся даваць далейшае жыццё гэтым спрадвечным песням».
Нагадаем, што прэзентацыя альбома і вялікі канцэрт гурта «Касары» адбудуцца 30 лістапада ў Варшаве. Квіткі можна набыць тут.
Размову з Сяргеем Доўгушавым пра стварэнне гурта і яго рэпертуар можна пачытаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram