На Radio Plato выйшаў падкаст «Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі». Гэта аўтарскі праект сузаснавальніка радыё Аляксандра Карнейчука, таксама вядомага як KorneJ, які ў шасці эпізодах саткаў поліфанічную гісторыю менскай электроннай сцэны 1990-х гадоў. Яна складаецца з інтэрв’ю тагачасных удзельнікаў, іх музыкі, аўдыявізуальных дакументаў эпохі, а таксама AI-рэканструкцый.
«Калі я чытаў кнігі або глядзеў дакументальныя фільмы пра з’яўленне электронных сцэн у Чыкага, Лондане, Берліне ці Ленінградзе, у мяне заўжды паўставала пытанне: «А што ж адбывалася ў нас?» – кажа Аляксандр Карнейчук. – Якія першыя беларускія гурты пачыналі граць электроніку? Дзе і як тусаваліся людзі на першых беларускіх рэйвах? І як увогуле электронная музыка пранікала ў свядомасць людзей і спрыяла развіццю культурных сувязяў ўнутры Беларусі і па-за яе межамі? Гэтым пытанням прысвечаны падкаст «Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі»».
Падкаст можна паслухаць на Soundcloud, Spotify і Apple Podcasts. На старонках часопіса 34mag выходзяць тэкставыя версіі эпізодаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram