На ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе з 22 па 26 сакавіка ў «БелЭКСПА», прыме ўдзел выдавецтва «Зміцер Колас«. Сёння навіной пра новую кнігу, якая будзе прадстаўлена на стэндзе выдавецтва, кампанія падзялілася ў сваіх сацсетках.
Так, на кніжнай выставе Зміцер Колас прэзентуе «Кароткі падручны беларуска-англійскі слоўнік» за аўтарствам слыннага перакладчыка і лінгвіста Лявона Баршчэўскага. Слоўнік змяшчае больш за 17 тысяч загалоўных словаў.
Навінка стане адным з выданняў, якія можна будзе знайсці на стэндзе выдавецтва, размешчанага на цокальным паверсе «БелЭКСПА», — будынку па адрасе Пераможцаў, 14.
Нагадаем, што толькі нядаўна, 14 сакавіка, выдавец Зміцер Колас выйшаў на волю пасля 10 содняў у «амерыканцы» — СІЗА КДБ Беларусі. Абвінавачанне літаратару і перакладчыку так і не было прад’яўлена. Папярэдне ў сацсетках выдавецтва паведамляла пра спыненне дзейнасці інстытуцыі — але сённяшняя навіна дае спадзеў на тое, што праца выдавецтва аднаўляецца.
Нагадаем, што выдавецкая інстытуцыя «Зміцер Колас» вядомая кнігамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі ў найлепшых беларускіх перакладах. Шырокае прызнанне атрымала кніжная серыя «Паэты планеты», у якую ўвайшлі 100 кніжак выбітных аўтараў свету ў перакладзе на беларускую мову ад знаных айчынных літаратараў і маладых перакладчыкаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: