Выдавецтва «Пфляўмбаўм» выдасць анталогію пра Чарнобыль з удзелам беларускіх і ўкраінскіх аўтарак

Культура
Фота: kava.ua.

16 канцэпцый беларускіх аўтарак адабраныя выдавецтвам «Пфляўмбаўм» для будучых тэкстаў анталогіі пра Чарнобыль, якая мусіць выйсці ўвосень.

Сярод удзельніц — вядомыя даследчыцы і пісьменніцы: Таня Арцімовіч, Вольга Бубіч, Вольга Гапеева, Юля Арцёмава, Марыя Літвін, Лусінэ, тоні лашдэн. Таксама да кнігі далучацца і ўкраінскія літаратаркі – курыраваць украінскі блок будзе Кацярына Батанава.

Нагадаем, што месяц таму жаночае выдавецтва «Пфляўмбаўм» аб’явіла оўпэн-кол для празаічных тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль.

«Для адных Чарнобыль — гэта экалагічная катастрофа, для другіх — міграцыя, для трэціх — «Чарнобыльскі шлях» і барацьба за свабоду», — прапанавала разгледзець гэту з’яву як мага шырэй каманда выдавецтва.

У выніку «Пфляўмбаўм» атрымаў 42 прапановы будучых тэкстаў з усяго свету. З іх былі адабраныя 16 канцэпцый.

Таксама да праекта далучацца пяць украінскіх аўтарак, распачаўшы беларуска-ўкраінскі дыялог над агульнай траўмай. Іх тэксты прагучаць у анталогіі на ўкраінскай мове.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.