Кніга «Дзённік» падрыхтавана ў межах акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі» і выдаецца пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ.
У ёй ананімная аўтарка апісвае сваё жыццё ў Беларусі з пачатку сакавіка 2021 да канца лютага 2022. Рэвалюцыя, эміграцыя, разбурэнне сетак — важныя, але не адзіныя тэмы ў гэтым дзённіку. Такія тэмы, як каханне, адносіны з бацькамі, самапавага, уласная цэласнасць, не знікаюць у рэвалюцыі, а становяцца яшчэ больш складанымі.
Дзённікавыя запісы паказваюць барацьбу за свабодныя прасторы, у якіх рух яшчэ магчыма, за свабодныя прасторы ў замарожанай сітуацыі, дзе кожны рух можа прадстаўляць небяспеку.
Вядзенне дзённіка становіцца рухам, якія падтрымліваюць жыццё.
Кніга хутка паступіць у друк, наклад чакаецца ў канцы ліпеня. На яе можна зрабіць перадзаказ.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram