Паэт і пісьменнік Коля Суліма, які нядаўна ўскалыхнуў сваім пастом пра Мінск беларускую супольнасць, стане госцем стрыму на YouTube-канале выдавецтва «Мяне няма». Сустрэча адбудзецца 14 кастрычніка а 19.00.
Роўна год таму выдавецтва на чале з Паўлам Анціпавым выдала нон-фікш беларускага аўтара «Велосипедная улица, 51», у якім Коля Суліма распавядае, як праз Кіеў і Варшаву прыехаў жыць у Берлін.
Акурат тэмы эміграцыі, побытавае і пачуццёвае, як пражываць любоў і нелюбоў да горада праз тэкст — стануць асноўнымі падчас сустрэчы.
Стрым будзе весці журналістка і аўтарка падкасту «Адкуль бяруцца кнігі» Аляксандра Дорская.
Ад сябе Коля Суліма дадаў, што абавязкова распавядзе, як умудрыўся ў Мінску «загубіць» новую пару красовак.
Коля Суліма — паэт, калумніст, празаік з Мінску. У 2000-х быў суарганізатарам мінскага фестывалю сучаснай паэзіі «Порядок слов». На працягу 2010-х — аўтар-калумніст для медыя «Ку-ку», часопісаў Metropol і Knife. «Велосипедная улица, 51» сталася яго першай кнігай прозы.
Далучыцца да гутаркі можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Ангельскія навукоўцы высветлілі, што калі два тыдні не здымаць красоўкі з потных нямытых ног, то самым лепшым красоўкам наступіць кірдык.