Выдавецтва «Янушкевіч» працягне друкаваць Гары Потэра па-беларуску і ўжо абвясціла папярэдні заказ

Гэтым летам выдавец Андрэй Янушкевіч паведаміў, што брытанскія праваўладальнікі адмовіліся у падаўжэнні правоў на беларускае выданне серыі пра Гары Потэра, спасылаючыся на жорсткія санкцыі Вялікабрытаніі ў адносінах да Беларусі як краіны-суагрэсара і прынцыповую пазіцыю ў гэтым пытанні самой Роўлінг.

Аднак цяпер сітуацыя змянілася.

«Пасля працяглых і плённых перамоў,паведамляе выдавецтва, — з дапамогай калег і сяброў, нам удалося прабіць сцяну непаразумення і давесці, як важна беларусам пры ганеннях на нацыянальную культуру, жорсткай барацьбе за дабро і святло, чытаць кнігі пра Гары Потэра на роднай мове».

8 лютага 2025 года пабачыць свет кніга «Гары Потэр і Келіх агню», чацвёртая кніга са знакамітай серыі Джоан Роўлінг пра хлопчыка, які выжыў.

Будуць дадрукаваныя ў цвёрдай вокладцы і тры папярэднія кнігі серыі.

З сённяшняга дня выдавецтва абвяшчае папярэдні заказ:

  • асобна на кнігу «Гары Потэр і Келіх агню
  • на 4 кнігі разам

Кантаркт заключаны на даволі жорсткіх умовах. Кнігі Дж. К. Роўлінг будуць эксклюзіўна прадавацца толькі на пляцоўках выдавецтва: у кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, інтэрнэт-краме knihauka.com, маркетплейсах Allegro і Amazon. Іх забаронена прадаваць на тэрыторыі Беларусі і Расіі, а таму выдавецтва не зможа дасылаць кнігі пра Гары Потэра поштай у Беларусь.

Амаль усе фінанасавыя рэсурсы пойдуць на друк новых накладаў кніг пра Гары Потэра. Іншыя праекты, сярод якіх творы Рэя Брэдберы, Хорхе Луіса Борхеса, Рэбекі Кван, Айн Рэнд, Фрэнка Герберта і іншыя, адкладаюцца да лепшых часоў.

Андрэй Янушкевіч паведамляе, што не атрымлівае ніякіх уліванняў (па-за конкурсам «Шуфлядка») ад грантаразмеркавальных структур. Выдавецтва можна падтрымаць на Patreon i Zrzutka.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!