Выдавецтва «Янушкевіч» пералічыць сённяшні прыбытак ад куплі кніг на рахунак марафона салідарнасці з палітзняволенымі

«Усе сродкі за купленыя сёння нашы кнігі будуць пераведзены на рахунак марафона салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!»», — паведамляецца ў сацсетках выдавецтва.

Кнігі выдавецтва «Янушкевіч» можна набыць на платформе allegro.pl, для продажу прапанавана 32 выданні.

12-гадзінны анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!» адбываецца сёння, 29 ліпеня, з 10 раніцы да 10 вечара па мінскім часе. Сабраныя сродкі будуць размеркаваны паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітвязням і іх родным.

Дапамагчы палітзняволеным можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!