Выдавецтва «Янушкевіч» збіраецца выдаць чатыры найважнейшыя зборнікі твораў знакамітага аргенцінскага пісьменніка, майстра інтэлектуальнай літаратуры XX стагоддзя Хорхе Луіса Борхеса, — паведамляе выдавецтва ў сацсетках.
Гэта «Фікцыі», «Алеф», «Паведамленне Броўдзі» і «Кніга пяску».
Перакладаць іх на беларускую мову будзе Сяргей Шупа, лаўрэат Прэміі Карласа Шэрмана. Меркаваны год выдання — 2025-ты.