Выдавецтва Gutenberg Publisher выпускае гульню, створаную на альтэрнатыўнай версіі беларускай лацінкі

Gutenberg Publisher прэзентуе метафарычныя карты «Цмок», створаныя на базе беларускіх прымавак.

Сяржук Саĭ  распрацаваў калоду з 84 карт па-беларуску, пабудаваную па сістэме Карагод: 8 карт-крышталёў, прывязаных да беларускіх святаў і псіхалагічных сфер жыцця (духоўнасць, пакліканне, сяброўства, сям’я, самаразвіццё, праца, здароўе, адпачынак) і 72 карты-камяні з беларускімі фразеалагізмамі пад кожным крышталём. Яна таксама ўключае 3 персанальныя карты (для цябе, твайго партнёра і сябра) і 1 пустую карту.

Сяржук з аднадумцамі распрацавалі альтэрнатыўную версію беларускай лацінкі, якую назвалі Латкай. «Гэта не спроба раскрытыкаваць традыцыйную лацінку, а пошук і тэставанне новых формаў і падыходаў», — піша выдавецтва.

Інструкцыя да калоды ўтрымлівае расклады (Хвокус, Тады-Тут-Там, Выбар, Карагод) і тлумачэнне транслітэрацыі Латкай.

Пердзамовіць можна тут, старт продажаў — 5 снежня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram