Reform.news

Выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла аўдыёверсію апавядання Евы Вежнавец «Гаючая нянавісьць»

Reform.news · 6 марта 2026, 16:54

https://reform.news/vydavectva-gutenberg-publisher-vypuscila-a-dyjoversiju-apavjadannja-evy-vezhnavec-gajuchaja-njanavisc/

Апавяданне Святланы Курс (Евы Вежнавец) «Гаючая нянавісьць» з’явілася ў аўдыёверсіі на платформе SoundCloud. Твор выйшаў у межах новага праекта Gutenberg Publisher «Голас аўтара».

У рамках гэтай ініцыятывы чытачы змогуць пачуць фрагменты твораў, прачытаных самімі аўтарамі. Першы выпуск акурат распачала аўтарка «Па што ідзеш, воўча?» і «Шлях дробнай сволачы».

Само апавяданне «Гаючая нянавісьць» будзе апублікавана ў красавіку ў аднайменным зборніку. У яго ўвойдуць тэксты Святланы Курс, што публікаваліся ў часопісах і газетах раней, але не выходзілі як асобная кніга.

«Гэта іранічная і вельмі жывaя гісторыя пра вяртанне з Захаду на Усход, пра фемінізм, сумневы, размовы ў дарозе і пра тое, як ідэі сустракаюцца з рэальным жыццём», — піша выдавецтва пра «Гаючую нянавісьць».

Аўдыёверсія сталася магчымай дзякуючы падтрымцы Wisła Vision Studio.

Апавяданне можна паслухаць як падкаст або дарожную гісторыю, — звяртае ўвагу каманда Gutenberg Publisher.

Слухаць яго можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий