«Вот так мне и приходится на этом свете жить»: фрык-гурт «Кассиопея» падзяліўся ў сеціве кліпам на песню пра здрадніцкае левае вока

Культура
Скрыншот з відэа.

Шызапоп-гурт «Кассиопея» выпусціў кліп на самую паранаідальную песню з яго новага альбому «Биполярная звезда» — «Левый глаз». Нагадаем радкі фантастычнага прыпеву з гэтай кампазіцыі: «Люди обычно смотрят вперед, а мой левый глаз наоборот. Правый нормальный, правый нормальный, а левый — предатель, предатель, предатель. Предательски смотрит наоборот».

У песні апісваецца знаёмая беларусам сітуацыя, калі чалавек намагаецца жыць у светлай рэальнасці, але яго левае вока па-здрадніцку заўважае, што нешта не так.

Рэжысёрам відэа выступіла Галя Шулепава.

Нагадаем, што сёння канцэртам у Вільні пачынаецца турнэ эксцэнтрычнага трыа ў падтрымку новага альбома «Биполярная звезда».

Прадстаўнік беларускага псіхапопа і фрык-попа, трыа «Кассиопея» быў заснаваны ў 2001 годзе ў Мінску. Для электроннага альтэрнатыўнага калектыву ўласцівы навукова-фантастычная і абсурдная тэматыка, а таксама своеасаблівае пачуццё гумару. У дыскаграфіі гурта дванаццаць альбомаў, у тым ліку чатыры EP.

Слухаць новую плытку гурта можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости