Вольныя Купалаўцы запрашаюць на прэм’еру ў Люблін — «Камедыю Юдзіфі» ў супрацы з беларускімі акцёрамі паставіў паляк Павел Пасіні

Культура
Сцэна са спектакля "Камедыя Юдзіфі". Фота: Maciej Rukasz, Paweł Świć.

23 чэрвеня ў Цэнтры культуры Любліна адбудзецца прэм’ера спектакля «Камедыя Юдзіфі» — пастаноўка нарадзілася ў выніку супрацы каманды польскага Teatr Nettheatre (Teatr w Sieci Powiązań) і беларускіх акцёраў з незалежнай групы «Купалаўцы».

«Камедыя Юдзіфі» паўстала на аснове п’есы беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, біблейскіх тэкстаў і бэкетаўскіх маналогаў.

Рэжысёр пастаноўкі — Павел Пасіні — вядомы польскі тэатральны дзеяч, рэжысёр больш як пяцідзесяці спектакляў, стваральнік і кіраўнік люблінскага neTTeatre, «першага анлайн-тэатра ў свеце».

«Гісторыя Юдзіфі» становіцца універсальнай прыпавесцю пра сутыкненне чалавечага лёсу з бязлітаснай машынай гісторыі, пра канфлікт паміж асабістым шчасцем і грамадскім абавязкам, — прадстаўляецца новая праца польскіх і беларускіх артыстаў у сацсетках. — Спектакль ставіць шмат нязручных пытанняў, уздымае праблемы патрыятызму, тэрарызму, прыроды тыраніі і спосабаў барацьбы з ёй. Ці можа адзін чалавек, адна жанчына выратаваць краіну ад тырана і агрэсара? У які момант супраціў гвалту ператвараецца ў гвалт, а фанатычная вера ў тэрарызм?».

Вольныя Купалаўцы запрашаюць на прэм'еру ў Люблін - «Камедыю Юдзіфі» ў супрацы з беларускімі акцёрамі паставіў паляк Павел Пасіні
Сцэна са спектакля. Фота: Maciej Rukasz, Paweł Świć.

У спектаклі граюць: Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела.

Музыка: Павел Пасіні, Марцін Судзінскі (Miod Thieves).

За сцэнаграфію, касцюмы і праекцыю адказвае Аляксандра Канарска.

Пераклад: Малгажата Бухалік, Наталля Русецкая, Васіль Сёмуха, Францішак Скарына.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

У Любліне «Камедыя Юдзіфі» будзе паказвацца з 23 па 25 чэрвеня. А ў ліпені пастаноўка ў рамках фестываля Inexkult прыедзе ў Варшаву.

Вольныя Купалаўцы запрашаюць на прэм'еру ў Люблін - «Камедыю Юдзіфі» ў супрацы з беларускімі акцёрамі паставіў паляк Павел Пасіні
Сцэна са спектакля. Фота: Maciej Rukasz, Paweł Świć.

Праект падтрымліваецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны з Фонду прамоцыі культуры.

Набыць квіткі на спектакль у Любліне можна тут. У Варшаве — тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: