Вольныя Купалаўцы ў Дзень палітвязня ладзяць у Варшаве паказ дабрачыннага праекта «Слова з-за кратаў»

Культура

21 траўня, у Дзень палітвязня, у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца паказ дабрачыннага тэатральнага праекта «Слова з-за кратаў». На адмысловай праграме артысты незалежнай тэатральнай трупы прачытаюць вершы, апавяданні і фрагменты лістоў беларускіх палітвязняў. Візуальнае афармленне дзеяння — малюнкі Аляксандры Канафальскай.

Усе грошы ад продажу квіткоў Купалаўцы перададуць ініцыятыве «Палітвязынка» на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў.

«Самае мінімальнае, што мы можам рабіць для тых, хто цяпер у няволі, для тых, каго пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, для тых, хто амаль не мае сувязі са знешнім светам — гэта гартаваць сваю волю і дзяліцца інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў па ўсім свеце, пісаць ім лісты і падтрымліваць іх родных і дзяцей. Ім неабходна наша ўвага», — адзначае творчая каманда праекта.

Час сустрэчы — 21 траўня, 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal, 11)

Набыць квіткі на падзею можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: