«Вольны хор» выпусціў новы кліп, зроблены на песню Сяргея Новіка-Пеюна «Зорачкі», напісаную ў 1929 годзе. Песню прысвяцілі падзеям 9 жніўня 2020 года і эміграцыі.
«Тры гады мы жывем у выгнанні.
Тры гады прагнем вярнуцца дадому.
Тры гады нясем беларускія песні па свеце і распавядаем пра наш край.
Беларусь! Мы прысвячаем табе гэту песню, мы спяваем для цябе. Ты ў нашых думках і сэрцах.
Жыве Беларусь!», — напісаў «Вольны хор» у сацсетках.
Словы і музыка Сяргея Новіка-Пяюна.
Апрацоўка Галіны Казіміроўскай.
Сёння — у чацвёртыя ўгодкі з дня выбараў 2020 года — праходзіць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, у розных гарадах свету беларусы выйдуць на акцыі і зладзяць імпрэзы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram