«Наша песьня» — «Вольны хор» выдаў свой новы альбом, ужо трэці па ліку. Значная частка твораў новага зборніка складае беларускага харавая спадчына, знойдзеная ў Бібліятэцы і Музеі Францыска Скарыны ў Лондане.
Альбом названы ў гонар твора на верш Міхася Кавыля «Наша песьня», рукапіс якога быў знойдзены ў архівах Скарынаўкі.
Усяго ж у плытку ўвайшлі 16 кампазіцый, у тым ліку, песні сучасных аўтараў: «Наш сцяг» Змітра Вайцюшкевіча на вершы Уладзіміра Някляева, «Наш шлях» Сяргея Космаса на вершы Сяргея Ціханоўскага, «Грай» музыка і словы Сяргея Міхалка; таксама ў альбоме — песні на вершы «расстраляных паэтаў»: Міхася Чарота, Альбіна Стаповіча ды іншых аўтараў.
«Мы выказваем нашу шчырую падзяку ўсім, хто падтрымаў гэты альбом і далучыўся да яго рэалізацыі! Мы дзякуем усім, хто падтрымоўвае нашу дзейнасць і дапамагае нашаму голасу гучаць!» — падзякавалі за падтрымку новага альбома музыканты.
Нагадваем, што на «Нашу песьню» «Вольны хор» збіраў сродкі праз краўндфандынг.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram