«Вольны хор». Фота: facebook/VolnyChoir
Альбом «Наша песьня» будзе складацца з 17 беларускіх твораў, сярод якіх значную частку складае беларуская харавая спадчына, знойдзеная ў Бібліятэцы і Музеі Францыска Скарыны ў Лондане.
Вяртанне забытых і невядомых твораў узбагаціць нашу культуру і будзе важнай сувяззю з нашымі каранямі і нашай гісторыяй.
У альбом таксама ўвойдуць творы сучасных кампазітараў, напісаныя на вершы расстраляных паэтаў. Будуць у альбоме і вядомыя сучасныя творы беларускіх артыстаў у харавых апрацоўках, якія знойдуць новае гучанне.
Для запісу альбома патрэбна 4700 еўра: запіс, звядзенне, мастэрынг, дызайн, наклад.
Па выніку альбом будзе размешчаны на ўсіх музычных анлайн-пляцоўках з бясплатным доступам.
«Вольны хор» будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку і распаўсюд гэтай інфармацыі, калі для вас гэта бяспечна.
Падтрымаць новы альбом можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram